Tribuna/Футбол/Блогі/Францыя рыхтуецца адбіваць атаку дронаў – Алімпіяда ў Парыжы пад пагрозай

Францыя рыхтуецца адбіваць атаку дронаў – Алімпіяда ў Парыжы пад пагрозай

А ісламісты пагражаюць тэрактамі.

Аўтар — Jaŭhen Paŭlavič
13 траўня, 10:10
Францыя рыхтуецца адбіваць атаку дронаў – Алімпіяда ў Парыжы пад пагрозай

У ліпені гэтага года ўвага ўсяго свету будзе прыкутая да галоўнай спартыўнай падзеі. Амаль на месяц Парыж ператворыцца ў арэну, дзе будуць спаборнічаць найлепшыя спартсмены з розных куткоў планеты. Алімпійскія гульні стануць першымі, на якіх будзе аднолькавае прадстаўніцтва мужчын і жанчын.

Правядзенню вялікага спартыўнага свята могуць перашкодзіць тэрарыстычныя арганізацыі. У прыватнасці, прадстаўнікі ІДІЛ заяўляюць, што гатовыя зрываць чэмпіянат Еўропы 2024, які пройдзе ў Германіі, а затым перайсці да Алімпіяды ў Парыжы.

У 2015 годзе ля стадыёна «Стад дэ Фрэнс», дзе праходзіў матч Францыі і Германіі, адбыўся выбух – загінулі 150 чалавек.

Жудасныя падзеі таго дня да гэтага часу выклікаюць эмоцыі спусташэння ў французскага народа. Тагачасны прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд спакойна, як і многія заўзятары, глядзеў матч роднай зборнай супраць немцаў. Якое ж было яго здзіўленне, калі ахова пачала тэрміновую эвакуацыю чыноўніка са стадыёна.

Справа ў тым, што каля «Стад дэ Фрэнс» у бары ўзарваліся тры гранаты. Па выніках гэтага нападу загінулі чацвёра. У адным з тэатраў каля 100 чалавек сталі закладнікамі бандытаў у масках. У некаторых раёнах была чутная страляніна. Перастрэлкі, хаос, выбухі – не, гэта не новы фільм сусвету DC ад Джэймса Ганна – гэта жудасныя рэаліі.

Праз год Францыя мусіла прымаць Еўра-2016, а тут такое. Пасля матча не ўсе заўзятары адразу пакінулі стадыёны. Служба аховы выпускала людзей па чарзе, каб не дапусціць вялікага натоўпу, які мог бы стаць мішэнню для нападу з боку ІДІЛ. Менавіта гэтая арганізацыя ўзяла на сябе адказнасць за тыя тэракты.

У сталіцы Францыі выкралі сумку з планамі бяспекі Алімпійскіх гульняў 2024 – ці варта сур'ёзна ўспрымаць пагрозу?

ІДІЛ ужо сотні разоў анансаваў, як будзе атакаваць кожны стадыён, на якім праводзіцца 1/4-я Лігі чэмпіёнаў, але ўсё абышлося. Цяпер у публічнай прасторы вядзецца гаворка пра Гульні.

На адным з парыжскіх вакзалаў невядомыя скралі сумку інжынера, які працуе над сістэмай бяспекі Алімпіяды. Яго працоўны кампутар і два USB-назапашвальнікі ўтрымліваюць канфідэнцыйныя звесткі, якія выкарыстоўваюць праваахоўнікі для далейшага забеспячэння парадку ў горадзе.

Правядзенне Алімпіяды пад пагрозай. Многія незразумелыя рэчы адбываюцца вакол жандармаў краіны. Спачатку яны не могуць прасачыць за інжынерам фірмы, а потым буйныя службовыя асобы просяць дадатковыя сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Грэцыі. Чаму? Усё праз магчымы напад беспілотнікаў.

Алімпійскія аб'екты ў Парыжы будуць атакаваць дроны – што?!

Занепакоенасць цяперашняга французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона не варта пераацэньваць. Падобна, ён сапраўды хоча, каб усё прайшло на найвышэйшым узроўні. Менавіта таму ўрад Францыі працуе над бяспекай, як ніхто іншы. Тэрарыстычныя арганізацыі ўжо пагражалі скінуць «брудную бомбу» падчас Алімпіяды ў Рыа – тады планы праваліліся.

На аўтаматызаваную бяспеку краіна выдзяляла 350 мільёнаў еўра, але па паведамленнях мясцовай прэсы яна праваліла тэставанне і аказалася неэфектыўнай. Парыж плануе разгарнуць 13 мабільных сістэм для таго, каб спартсмены адчувалі сябе ў бяспецы. Галоўнай праблемай чыноўнікаў з'яўляецца тое, што ў шчыльным гарадскім асяроддзі сістэма распазнае толькі траціну дронаў у радыусе 800 метраў. Таксама адзначаецца, што аднойчы сістэма прыняла за дроны пёры кандыцыянера.

Адзін з магчымых сцэнароў тэракту – грамадзянскі дрон-камікадзэ, нагружаны зарадам выбухоўкі, які пацэліць у на натоўп. Намеснік дырэктара інстытута абаронных даследаванняў кажа наступнае: «Тое, што беспілотнікі лёгка атрымаць у любым пункце краіны, робіць пагрозу дронаў вельмі актуальнай. Тым больш, выявіць каналы набыцця, зборкі і разгортвання не так проста».

Ужо многія тыдні французскія салдаты адпрацоўваюць патэнцыйную абарону насельніцтва ад удараў беспілотнікаў. Французы маюць намер адразу знішчаць падазроныя аб'екты з дапамогай лазерных вінтовак і зброі з глушыльнікам.

Ваенна-паветраныя сілы Францыі апрабавалі сістэму для назірання і нейтралізацыі беспілотнікаў падчас нядаўняга чэмпіянату свету па рэгбі.

Таксама дроны будуць паражаць спецыяльнай зброяй, якая страляе сеткай. Менавіта яна дазволіць абясшкодзіць апарат, каб ён потым не зваліўся на галаву гледачам. Ваенная адміністрацыя Францыі паведамляе, што сітуацыя стабільная, але ўсё можа выйсці з-пад кантролю ў любы момант.

Як Францыя будзе абараняцца ад тэрактаў і чаму менавіта цырымонія адкрыцця – галоўная мішэнь тэрарыстаў?

Асабліва трэба быць уважлівымі на цырымоніі адкрыцця Гульняў, таму што менавіта тады людзей прыйдзе асабліва многа, і гэта цудоўная магчымасць сапсаваць свята ўсяму свету. Тым больш, што азнаменаванне пачатку спартыўнага свята адбудзецца не на стадыёне, як звычайна, а на адкрытым паветры. Гэта рэальна павялічвае небяспеку. Чакаецца, што 600 тысяч чалавек наведаюць цырымонію адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы, падчас якой спартсмены і дэлегацыі праплывуць па рацэ Сена.

Пакуль Макрон заклікае да алімпійскага перамір'я ва Украіне – а ўжо зусім хутка можа сам адчуць атаку тэрарыстаў. Ісламская дзяржава любіць рабіць гучныя заявы ўжо пасля таго, як нарабілі бяды, таму трэба быць уважлівымі і прыдзірлівымі да кожнай дэталі падчас правядзення Гульняў у Парыжы.

Тэракты падчас правядзення Алімпіяды – не новы метад прыцягнення ўвагу. Усе помняць, што адбылося ў Мюнхене ў 1972 годзе, калі сябры арганізацыі «Чорны верасень» забілі 11 ізраільскіх спартсменаў. 5 з 8 тагачасных тэрарыстаў былі забітыя падчас перастрэлкі з паліцыяй.

Яшчэ адна азмрочаная тэрактам Алімпіяда – 1996 год, Атланта. У выніку выбуху ў Алімпійскім парку загінулі два чалавекі і больш за сотню атрымалі раненні. Свае дзеянні арганізатар тэракту, затрыманы толькі ў 2003 годзе, патлумачыў палітычнымі матывамі. У 2006 годзе ён быў прыгавораны да пажыццёвага зняволення.

Міністр унутраных спраў заявіў, што Францыя разгорне 35 тысяч агентаў бяспекі і павялічыць колькасць ваенных сіл, уцягнутых у аперацыю Sentinelle, з дабаўленнем прыватных падрадчыкаў, каб забяспечыць парадак падчас правядзення ўсіх спартыўных спаборніцтваў.

Францыя падала запыт у 45 краін аб дапамозе ў ваенных і паліцэйскіх місіях – ад механізаваных і конных брыгад, экспертаў па фальсіфікацыі дакументаў, спецыялістаў па размінаванні, спецыялістаў па барацьбе з беспілотнікамі і кіналагічных каманд.

Перад вачыма французскіх уладаў да гэтага часу стаіць шмат тэрактаў ля футбольных стадыёнаў. Кожная краіна, якая прымае Алімпійскія гульні, траціць неверагодныя сродкі – большасць з іх накіравана менавіта на бяспеку заўзятараў. Алімпійская вёска будзе ахоўвацца кругласутачна, як і на АГ ў Лондане. Таксама спецыяльныя патрулі будуць суправаджаць усе дэлегацыі на сушы, вадзе і ў паветры. Асаблівы атрад будзе сачыць за спаборніцтвамі па сёрфінгу на востраве Таіці.

***

Падпісвайцеся на тэлеграм канал аўтара.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Чит-коды на Fallout 4
14 траўня, 20:10
Усе пасты