Экс-аднаклубнік Кутузава ў студыі вырашыў паказаць, як правільна адбіраць мяч, але нешта пайшло не так
Гады легенды «Мілана» бяруць сваё.
Легендарны футбаліст «Мілана» і зборнай Італіі Алесандра Кастакурта вельмі няўдала паказаў, як трэба выбіваць мяч з-пад ног суперніка. Экс-абаронца пацягнуў нагу і працягнуў эфір з траўмай.
Кур'ёзны эпізод здарыўся ў жывым эфіры тэлеканала Sky Italia. Эксперты разглядалі момант з забітым голам у матчы «Мілана» супраць «Кальяры». Кастакурта, які не ўразіўся дзеяннямі абаронцы «расанеры» Ісмаэля Бенасера, вырашыў паказаць, як трэба адбіраць мяч, што ў наступстве і прывяло да траўмы:
Пазней стала вядома, што Кастакурта разарваў падкаленнае сухажылле. З 2010 года Алесандра зʼяўляецца адным з асноўных экспертаў Sky Italia.
Дарэчы, Кастакурта ўжо паведаміў, што з ягонай нагой усё ў парадку і скакаць у такія падкаты ў студыі ён больш дакладна не будзе.
Кастакурта выступаў за «Мілан» з 1986-га па 2007 год. За гэты час абаронца правёў 633 матчы, пяць разоў станавіўся ўладальнікам Лігі Чэмпіёнаў, сем разоў браў чэмпіёнства Італіі, адзін раз Кубак і пяць разоў Суперкубак. Беларускі нападаючы Віталь Кутузаў правёў у складзе «расанеры» 4 матчы ў сезоне 2001/2002.
Відэа: Sky Italia