Усе навіны

Якаўлеў пра сустрэчу з Сахашчыкам: «Пагутарыў са Сцяпанычам – як на тэрміновую схадзіў. Класны дзядзька»

19 лютага 2023, 19:02

Беларускі гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў пракаментаваў сустрэчу з Валерыем Сахашчыкам.

«Пагутарыў са Сцяпанычам - як на тэрміновую схадзіў. Класны дзядзька. Вельмі хочацца, каб у нас было як мага больш такіх вартых, сумленных людзей.

Усіх пераможам! Жыве Беларусь!» – напісаў Якаўлеў.