Усе навіны

«Віцязь» абвясціў аб адраджэнні

29 чэрвеня, 18:04

Гандбольны клуб «Віцязь» абвясціў аб адраджэнні. Цяпер каманда будзе базіравацца ў Вільнюсе.

Нагадаем, каманда выступала ў Беларусі з 2012 года. У жніўні 2021-га суд рэжыму Лукашэнкі ліквідаваў юрыдычную асобу. Да гэтага клуб знялі з чэмпіяната Беларусі.

У 2020-м годзе «Віцязь» адмовіўся выходзіць на адзін з матчаў праз затрыманне баскетбалісткі Алены Леўчанкі. Пазней клуб адхілілі ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.