Усе навіны

Гулец СКА Шабельнікаў: «Галоўнае, што ў камандзе з'явіўся дыялог паміж галоўным трэнерам і гульцамі»

4 верасня, 12:37

Гулец СКА Станіслаў Шабельнікаў падзяліўся меркаваннем аб камандзе.

– У нас памяняўся галоўны трэнер, а ў яго іншы падыход. Дадаліся пяць гульцоў, з іх чацвёра – маладыя. Калектыў застаўся прыкладна такім жа. Мы іх усіх ведаем.

Думаю, што каманда памянялася толькі ў найлепшы бок. Галоўнае, што з'явіўся дыялог паміж галоўным трэнерам і гульцамі. Паглядзім, як гэта адбіцца на камандзе.

З новенькімі ўжо гуляў у дублі СКА і старэйшыя за іх усяго на два-тры гады, таму розніца неістотная. Іх далучэнне пойдзе ўсім толькі на карысць, бо ў трэнера з'яўляецца спосаб ратацыі.

У гэтым годзе мы зможам гуляць па 15-20 хвілін, а не як у мінулым па 50... Неяк атрымалася, што спартсмены былі, а замен не было. Паглядзім, як усё будзе, але горш дакладна не стане, – сказаў Шабельнікаў.