Усе навіны

Зборная Кітая пад кіраўніцтвам Шарэйкі заняла пятае месца на Азіяцкіх гульнях

9 кастрычніка, 17:05

Зборная Кітая па гандболе пад кіраўніцтвам Алега Шарэйкі заняла пятае месца на Азіяцкіх гульнях, якія праходзілі ў Гуанджоў.

Склад зборнай Кітая быў сфармаваны з гульцоў каманды «Бусел Кітая», якія выступалі ў мінулым сезоне ў чэмпіянаце Беларусі.

Адзначым, што пятае самае высокае месца на Азіяцкіх гульнях для Кітая за амаль 30 гадоў. У 1994-м Кітай стаў трэцім, аднак тады ў турніры прымалі ўдзел пяць каманд.