Усе навіны

Трэнер жаночай зборнай Беларусі Пяўніцкі: «Канавал за каманду гуляць не хоча. Яна збіраецца атрымаць румынскі пашпарт»

17 кастрычніка, 18:40

Галоўны трэнер жаночай гандбольнай зборнай Беларусі Валерый Пяўніцкі расказаў, што Марыя Канавал плануе змяніць грамадзянства.

26-гадовая спартсменка выступае за румынскі клуб «Дунарэя Браіла».

– Гаварыў з Машай Канавал, але за зборную яна гуляць не хоча. Я так разумею, яна збіраецца атрымаць румынскі пашпарт. Таму пытанне з ёй закрываем. У зборнай будуць гуляць толькі тыя, хто гэтага хоча, – сказаў Пяўніцкі.