Усе навіны

Трэнер СКА Нікуленкаў: «З турнірнага пункту гледжання матч з «Мяшковым» не самы вырашальны. Брэст – фаварыт паядынку»

18 кастрычніка, 12:00

Галоўны трэнер СКА Дзмітрый Нікуленкаў падзяліўся чаканнямі ад матчу з «Мяшковым» у чэмпіянаце Беларусі.

«Усе гульцы падыходзяць да гульні ў добрых кандыцыях, гэта радуе. Дзесяць дзён рыхтаваліся, было шмат індывідуальнай працы, апошнія 3-4 дні надаем больш увагі каманднай тактыцы. Усе чакаюць гульні, усё настроены. Зразумела, што яшчэ ва ўсіх шмат перажыванняў за ўпушчаны Суперкубак, але гэта ўжо мінулае, трэба жыць сённяшнім і будучым. З улікам плей-оф усе разумеюць, што з турнірнага пункту гледжання гэта пакуль не самы рашаючы матч, але тым не менш для нас гэта вельмі важная гульня.

Брэст заўсёды быў фаварытам у такіх матчах, фаварыт і зараз. Але ў спорце часта перамога над моцным сапернікам вельмі дапамагае псіхалагічна. Таму, вядома, мы вельмі жадаем перамагчы па-за залежнасцю ад таго, наколькі далёка яшчэ да плэй-оф. Кожная гульня з «Мяшкоў Брэст» мае сваю гісторыю і свой характар. І вельмі хацелася б, каб у нашай зале, гісторыю пісалі мы», – сказаў Нікуленкаў.

Нагадаем, паядынак СКА – «Мяшкоў Брэст» пройдзе сёння, 18 кастрычніка, у Палацы спорту «Уручча».

Пачатак – у 18:30.