Усе навіны

Трэнер «Бусла Кітая» Папруга: «Каманду сфарміравалі за тыдзень да прыезду ў Мінск. Хлопцы вельмі цікавыя, але стажу не хапае»

31 кастрычніка, 22:35

Галоўны трэнер «Бусла Кітая» Ігар Папруга распавёў, якая на гэты сезон сабралася каманда і як яна фармавалася ў Кітаі.

«Быў вельмі здзіўлены, што яны сабраліся за тыдзень да Мінска. Яны адзін аднаго па імені не ведалі, таму, умоўна кажучы, у сціслыя тэрміны трэба было нешта прыдумаць, расставіць і момантамі нейкімі нешта атрымліваць.

Па якім прынцыпе яны гэтых хлопцаў набіралі, я таксама не ведаю. Ведаю, што яны значна маладзейшыя, чым тыя, якія раней прыязджалі. На пытанне да трэнера, ці шмат у Кітаі такіх добрых гульцоў, ён сказаў, што гэта не самыя лепшыя. Таму я прынцып фармавання не ведаю.

Але тут ёсць добрыя, перспектыўныя хлопцы, цікавыя хлопцы, з якімі цікава. Яны вельмі таленавітыя фізічна. Бракуе, мусіць, таго, што яны позна пачыналі займацца. Па 5, па 6 гадоў у іх стажу. Пачыналі ў 15-16 гадоў, таму ў іх не хапае крыху арыентацыі на пляцоўцы, пераключэння ўвагі з аднаго віду дзейнасці на іншы. А наогул патэнцыял рабят добры, фізічная якасць добрая», – распавёў Папруга.