Усе навіны

Намеснік кіраўніка БФГ Барбашынскі: «Трэба аб'яднаць у адных клубах усе віды спорту, так аптымізуем грашовыя патокі, структуруем сістэму і не будзем распыляцца»

28 лістапада, 13:06

Намеснік кіраўніка беларускай фэдэрацыі гандболу Андрэй Барбашынскі падзяліўся сваімі ідэямі ў рэфармаваньні беларускага спорту.

Агучваю сваё меркаванне: у нас ёсць шэсць абласных цэнтраў, ёсць Мінск, дык давайце створым восем клубаў у вышэйшай лізе і восем – у першай! Трэба аб'яднаць у гэтых клубах усе віды спорту, такім чынам аптымізуем грашовыя патокі. Да гэтых клубаў далучым дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, і гэты механізм дасць свае вынікі. У нас, прабачце, што ўздымаю балючую тэму, у футбольнай вышэйшай лізе 15 каманд, у першай – 17, а ў другой – яшчэ больш. І дзе наш футбол?

– І, на вашую думку, стварэнне клубаў, у якіх абʼяднаны ўсе віды спорту са зразумелай вертыкаллю і перспектывай для атлета, гэтую сітуацыю зменіць?

– Мне здаецца, так. Вазьміце Гродна. Там ёсць «Нёман», дык давайце зробім адзін клуб, каб гандбалісты, футбалісты, хакеісты былі разам. І аптымізацыя кадраў аўтаматычная адбудзецца. Паглядзіце на «Барселону»: клуб абʼяднаў і баскетбол, і футбол, і гандбол! У такой сістэме не будзем распыляцца, зверху структуруем сістэму і будзем разумець, з якога віду спорту можна чэрпаць, – сказаў Барбашынскі.