Усе навіны

«Мяшкоў» згуляе з «Машэкам» у плэй-оф SEHA-лігі, СКА – з ЦСКА цi «Зенiтам»

24 студзеня, 23:55

За тур да канца групавога этапу SEHA-лігі сезона-2023/24 вызначыліся выніковыя месцы беларускіх каманд у іх квінтэтах.

У групе А першае месца заняў «Мяшкоў», «Гомель» жа стаў апошнім.

У групе Б СКА заняў другое месца, «Машэка» – 4-е, «Бусел Кітая» – 5-е.

Падрабязную табліцу можна паглядзець тут.

Такім чынам, у плэй-оф, куды выходзяць па чатыры каманды з кожнай групы, «Мяшкоў» згуляе з «Машэкам», а СКА сустрэнецца з ЦСКА альбо «Зенітам», якія ў вочным матчы вызначаць, хто зойме трэці радок у групе А.

Першыя матчы 1/4 фіналу плануецца правесці 28 лютага, у адказ – 5 сакавіка.