Усе навіны

Якаўлеў пра адбор ЧЕ-2026 без Беларусі: «Гульцы прыязджалі ў зборную, казалі, інакш яна адкоціцца. З якога кошыка стартуем?»

12 сакавіка, 15:00

Беларускі гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў пракаментаваў у сябе ў інстаграме нядопуск зборнай Беларусі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы.

«Дык вось! Калі гулец/ы матываваў/лі свой/е прыезд/ы ў зборную, кажучы, што выдатна ўсведамляюць усю дзічыну, якую «зладзілі два старыя пердуны» – цытата (пасля 2020-га, а пазней і 2022-га). Тлумачачы свой прыезд у зборнай толькі тым, што «тады яна адкоціцца на шмат гадоў таму, і трэба будзе нагнаць шмат, каб падняцца ў рэйтынгу, праходзіць кваліфікацыі з ніжніх кошыкаў» – цытата.

Хочацца задаць пытанне: ну што, адкацілася? З якога кошыка стартуем?» – напісаў Якаўлеў.