Усе навіны

Гулец СКА Крывенка: «Спадзяюся на золата ў гэтым сезоне ЧБ»

12 сакавіка, 17:47

Левы вуглавы СКА Уладзіслаў Крывенка распавёў аб задачах на сезон.

– Для мяне прэстыжней будзе выйграць чэмпіянат Беларусі, таму што я ў камандзе ўжо пяты сезон. Калекцыяную скрыначкі са срэбрам. У гэтым сезоне спадзяюся на золата. Перамагчы ў чэмпіянаце Беларусі і ў SEHA-лізе было б выдатна, – сказаў Крывенка ў эфіры праграмы «Спорт-кадр».