Усе навіны

Шарэйка пра барацьбу «Бусла Кітая» за 5-е месца: «Гомель» – няпросты супернік, рады, што змаглі перамагчы, будзем імкнуцца выйграць у «Машэкі»

21 красавіка, 11:55

Трэнер «Бусла Кітая» і падпісант праўладнага ліста Алег Шарэйка пракаментаваў серыю матчаў за 5-8 месца ў чэмпіянаце Беларусі супраць «Гомеля», якая скончылася з лікам 2-0.

«Рады, што змаглі перамагчы. Правільна адзначылі, што «Гомель» – няпросты супернік. На вынік паўплывала шмат момантаў. У першую чаргу, нядрэнна глядзеліся ў абароне абодва матчы, і ў другой гульні выдатна справіўся брамнік.

У нас яшчэ барацьба за 5-6-е месца, будзем імкнуцца выйграць у «Машэкі». А на наступны сезон яснасці пакуль няшмат. У мяне заканчваецца кантракт, і дакладнай інфармацыі пакуль няма: што будзе ў наступным годзе, у якім фармаце, якія гульцы прыедуць. Так што пакуль усімі думкамі ў барацьбе за 5-е месца», – сказаў Шарэйка.

Адзначым, што зараз каманда змагаецца за 5-е месца ў серыі матчаў з «Машэкай». Рахунак у серыі – 2-0. Наступная гульня адбудзецца 27 красавіка.