Усе навіны

Бохан у другі раз стаў чэмпіёнам Румыніі ў складзе бухарэсцкага «Дынама»

23 красавіка, 09:09

Лінейны зборнай Беларусі Вячаслаў Бохан другі раз стаў чэмпіёнам Румыніі ў складзе бухарэсцкага «Дынама».

Упершыню ён стаў чэмпіёнам у 2023 годзе, калі каманда за пяць тураў да фінішу забяспечыла сабе залатыя медалі.

У гэтым годзе бухарэсцкае «Дынама» з 70 ачкамі не пакінула матэматычных шанцаў на перамогу бліжэйшаму канкурэнту «Канстанцы» з 58 ачкамі.

Для клуба беларуса гэта восьмы чэмпіёнскі тытул запар і 20-ты за ўсю гісторыю.