Усе навіны

Арцём Каралёк: «У чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў трэба згуляць сэрцам»

30 красавіка, 18:24

Беларускі лінейны «Кельцэ» Арцём Каралек падзяліўся меркаваннем пра матч у адказ 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Магдэбурга». Першы матч завяршыўся з лікам 27:26.

– Мы не значымся фаварытамі ў гэтым супрацьстаянні. Абарона і гульня варатароў будуць ключавымі момантамі ў гэтай гульні. Нам трэба крыху палепшыць наш напад.

Трэба праявіць характар і згуляць сэрцам. Думаю, што матч будзе ісці мяч у мяч. Будзе гульня нерваў, характараў, цярпенні. Усё вырашыцца ў апошнія хвіліны сустрэчы. Трэба быць гатовымі да гульні сам-насам. У першым матчы нам прыйшлося з гэтым сутыкнуцца.

Магдэбург вельмі разумная каманда, яны бачаць, што ў нас ёсць некаторыя праблемы з кідкамі з задняй лініі. Дома мы амаль не ўцякалі ў контратакі, – сказаў Каралёк.