Tribuna/Гандбол/Блогі/Беларус праводзіць моцны сезон у венгерскім топ-клубе. А яшчэ яго гол зацанілі ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў (а вам як?)

Беларус праводзіць моцны сезон у венгерскім топ-клубе. А яшчэ яго гол зацанілі ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў (а вам як?)

Атрымаў новы кантракт, нягледзячы на траўму.

Аўтар — Pam-pam
8 красавіка, 16:00
Беларус праводзіць моцны сезон у венгерскім топ-клубе. А яшчэ яго гол зацанілі ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў (а вам як?)

Дзве ўпэўненыя перамогі «Веспрэма» над «Пікам» дазволілі камандзе беларускага гандбаліста Мікіты Вайлупава прабіцца ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў, дзе яна сустренецца з дацкім «Ольбаргам».

Беларускі правы крайні вызначыўся 15 мячамі за дзве сустрэчы (7 – у першай, 8 – у другой), што дазволіла трапіць у сімвалічную зборную турніру двойчы запар.

У другой сустрэчы з «Пікам» Вайлупаў стварыў шэдэўр, які, праўда, скончыўся канфліктам з адным з гульцоў суперніка. Перахапіўшы недакладны пас, крайні паклаў мяч у кут здзеклівым кідком з-за спіны. Фантастычнае выкананне, якое ўзрушыла трыбуны.

Такая манера зачапіла гульца «Піка», які ўчыніў сварку. Беларус, праўда, не разгубіўся і параіў глядзець на табло. А я яшчэ той кідок патрапіў у топ-5 самых прыгожых галоў, што былі закінутыя ў матчах у адказ 1/8 фінала.

Для экс-гульца СКА і «Мяшкова» другі сезон у венгерскім топ-клубе складаецца даволі ўдала. Нягледзячы на траўму, што здарылася падчас восеньскіх спарынгаў зборнай Беларусі супраць (з кім бы вы думалі?) зборнай Расіі, у снежні 2023-га клуб працягнуў кантракт з Вайлупавым да лета 2026-га года.

Пасля вяртання на пляцоўку гулец вызначыўся 19 мячамі ў чатырох матчах групавога этапу ЛЧ і дапамог камандзе хоць і не адабрацца наўпрост у чвэрцьфінал, але выйсці ў плэй-оф турніру. А што было далей, мы ўжо ведаем.

Што да змушанай восеньска-зімовай «паўзы», то ёй Вайлупаў скарыстаўся не толькі для лекавых працэдур. Гандбаліст паспеў наведаць сустрэчу ў амбасадзе рэжымнай Беларусі ў Венгрыі - бадай, адзінай краіне Еўразвязу, якая працягвае адкрыта кантактаваць з лукашыстамі.

А яшчэ з'ездзіў на Радзіму, дзе пакатаўся на плацкарце, за што атрымаў троху жартаў у каментарах ад калег.

І зганяў у аўстрыйскі Зальцбург, дзе змог параўнаць мясцовую сауну з рускай лазняй, якую ён так любіць.

Лазню беларус сапраўды любіць. У адным са сваіх інтэрв'ю для рэжымных медыяў Вайлупаў расказваў, што расіянін Сяргей Марк Касаротаў прывёз у Венгрыю венікі, і цяпер сам беларус паказвае іншым партнёрам працэс парэння, частуе мёдам, гарбатай, робіць ароматэрапію ў лазні. А датчаніну Расмусу Лаўзе Шміту пашчасціла больш за ўсіх – яму Вайлупаў яшчэ і шапку для лазні падарыў.

Ужо пасля выхаду з бальнічнага Вайлупаў правёў у адным з кафэ Веспрэма выставу сваих карцін – так, ён не закінуў гэтае хобі.

На апошні выклік у зборую Вайлупаў не адгукнуўся. Затое знайшоў час, каб завітаць на матч зборнай Венгрыі супраць Партугаліі, і там павіншаваў свяйго сябра Зорана Іліча з адборам на Алімпіяду.

Як расказваў раней гулец французскага «Шартра» Вадзім Гайдучэнка, не прыязджаць у зборную можна толькі з дазволу трэнера, але ні сам Вайлупаў, ні галоўны трэнер Юры Шаўцоў сітуацыю ніяк не тлумачылі. Пры гэтым яшчэ ў лістападзе спартсмен крыху крытычна выказваўся пра кіраўніцтва зборнай. Маўляў, ён, Вайлупаў, прапанаваў правесці майстар-класы для маладых беларускіх гульцоў, але адказу ўвогуле не атрымаў. Таму сваім досведам прыходзіцца дзяліцца з венгерскімі хлопцамі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты