Усе навіны

18-гадовы беларускі форвард Цішкевіч падпісаў кантракт з камандай NCAA

7 снежня 2022, 23:27

Беларускі форвард Мікалай Цішкевіч падпісаў кантракт з камандай Амерыканскага міжнароднага каледжа са студэнцкай лігі ЗША (NCAA, дывізіён 1).

У дывізіёне Atlantic Hockey каманда займае трэцяе месца.

Беларус будзе выступаць у NCAA з 2024 года.

У цяперашнім сезоне Цішкевіч выступае ў Паўночнаамерыканскай хакейнай лізе (NAHL, другая па рангу юніёрская ліга ЗША) за «Абердзін Уінгз» у NAHL, дзе ў 23 паядынках набраў 18 (9+9) ачкоў.

На драфце-2022 галоўнай юніёрскай лігі ЗША (USHL) Цішкевіч быў абраны «Амахай Лансэрс» пад агульным 148-м нумарам.