Усе навіны

Калячонак адзначыўся галявой перадачай у матчы АХЛ. Яго «Тусан Роўдраннерс» саступілі «Каачэле»

19 снежня 2022, 13:11

У чарговым матчы АХЛ «Тусан Роўдраннерс», за які выступае беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак, саступіў «Каачэле» з лікам 3:4.

Беларус адзначыўся дзейсным пасам, а таксама атрымаў 2 хвіліны штрафу, пры паказчыку карыснасці «+1».

На рахунку беларускага абаронцы 5 (1+4) ачкоў у 25 гульнях, пры паказчыку карыснасці «+7» і 38 хвілінах штрафу.

Калячонак набраў 4 (1+3) у апошніх 6 гульнях.