Усе навіны

Грэцкі пра змены ў белхакеі: «Усё пачалося з прыходу Баскава ў мінскае «Дынама» з ідэямі. Ён запусціў вельмі цікавы механізм»

18 студзеня 2023, 12:20

Беларускі нападаючы «Амура» Вячаслаў Грэцкі падзяліўся сваім меркаваннем пра сучасны беларускі хакей.

– Наколькі змяніўся наогул сам беларускі хакей, і, як вы думаеце, што стала адпраўной кропкай?

– Усё пачалося з прыходу Дзмітрыя Юр'евіча Баскава ў [мінскае] «Дынама». Ён прыйшоў з нейкімі, напэўна, сваімі ідэямі, сваім жаданнем змяніць, памяняць хакей да лепшага, таму што як бы ён сам гуляў у хакей і ён дакладна разумее і ведае, што патрэбна, знутры.

Запусціў такі механізм вельмі цікавы. У «Дынама» адбыўся рэбрэндынг. Вельмі моцна зайшоў, таму што гэта нешта такое новае, нешта «ваў», нешта свежае. Пачалі падцягваць маладых хакеістаў, даваць ім шанцы ў «Дынама», інстытутах зборных. Ну, яны былі ўжо, але з'явіліся і U15, U16. Амаль па кожным годзе ў нас з'явілася зборная – гэта дало кучу магчымасцяў як для самай зборнай нашай, як для нашай краіны, для саміх гульцоў.

Па «Дынама-Шынніку» можна нават сказаць, наколькі развіўся наш дзіцячы хакей, таму што як «Дынама-Шыннік» цяпер добра выступае. Цяпер жаночы хакей атрымаў добрую ўвагу, я думаю, што і добрае развіццё атрымае, – сказаў Грэцкі.