Усе навіны

Калячонак прызнаны другой зоркай у матчы супраць «Хендэрсана», Клімовіч закінуў 11-ю шайбу ў сезоне АХЛ

19 лютага 2023, 17:32

«Тусон» беларускага абаронцы Уладзіслава Колячонка дома перамог «Хендэрсан» (3:2). Беларускі хакеіст адзначыўся асістэнцкімі баламі пры другім і трэцім узяцці варот суперніка.

Адзначым, што беларус набірае ачкі ў 4 паядынках запар (1+4).

У 51-м матчы цяперашняга сезону Калячонак набраў 14 (2+12) выніковых балаў пры 52 хвілінах штрафу і паказніку карыснасці «-3».

«Абатсфорд» Данілы Клімовіча на хатнім лёдзе саступіў «Сан-Хасэ» (3:4). Беларускі форвард закінуў шайбу на 50-й хвіліне, скараціўшы адставанне сваёй каманды да 3:4.

У 45-і матчах цяперашняга сезону на рахунку Клімовіча 23 (11+12) балы пры 43-х хвілінах штрафу і паказніку карыснасці «+11».