Усе навіны

Шайба Калячонка дапамагла «Тусану» перамагчы «Мілуокі»

11 сакавіка 2023, 08:54

«Тусан» Уладзіслава Калячонка ў гасцях абгуляў «Мілуокі» (3:2) у рэгулярным чэмпіянаце АХЛ.

Беларускі абаронца адзначыўся шайбай на 31-й хвіліне і вывеў «Тусан» наперад. Калячонак выканаў 3 кідкі ў створ варот і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».

У 56 матчах са старту сезона на рахунку беларускага хакеіста 15 (3+12) ачкоў. Таксама ён згуляў у 2 матчах сезона НХЛ за «Арызону» (0+0).