Усе навіны

Талапіла ў «Ванкуверы» можа зарабіць да 1,9 млн долараў

1 красавіка 2023, 10:44

Сайт capfriendly.com апублікаваў дэталі кантракту беларускага брамніка Мікіты Талапіла і «Ванкувера».

Паводле інфармацыі выдання, галкіпер заробіць 950 тысяч долараў у сезоне-2023/2024, у сезоне-2024/2025 таксама $950 000 (пры ўмове выступу ў НХЛ – Tribuna.com). У выпадку выступлення ў фарм-клубе яго гадавы заробак складзе 82,5 тысяч долараў.

Штогадовы падпісны бонус складзе 95 тысяч долараў.