Усе навіны

Сідараў аформіў 1+1, Асташэвіч адзначыўся асістам у плэй-оф WHL, у Боураша 2 набраныя ачкі, у Лашко галявая перадача ў плэй-оф QMJHL

6 красавіка 2023, 08:39

Прайшлі чарговыя матчы плэй-оф у WHL і QMJHL.

У WHL «Летбрыдж Харыкейнз», за якіх выступае беларускі нападаючы Антон Асташэвіч, саступілі дома «Мус Джо Уорыёрс» з лікам 2:5. Вынік серыі: 0-4.

На рахунку Асташэвіча галявы пас і 2 кідкі, пры паказчыку карыснасці «-1». Асташэвіч згуляў у плей-оф 4 сустрэчы, у якіх набраў 2 (1+1) ачкі, карыснасць «-4».

«Саскатун Блэйдз», за якіх гуляе беларускі форвард Ягор Сідараў, у гасцях абыграў «Рэджайне Пэтс» з лікам 3:4 (АТ). Вынік серыі: 2-2.

На рахунку беларуса 2 (1+1) ачкі і 6 кідкоў па варотах саперніка, пры паказчыку карыснасці «+1». Сідараў быў прызнаны трэцяй зоркай матча. У плэй-оф на рахунку форварда 4 гульні, 5 (3+2) набраных балаў, паказчык карыснасці «0».

Прайшлі чарговыя матчы плэй-оф у QMJHL.

«Рымускі Ашаянік» дома прайгралі «Шыкуцімі Саджэнінс», за які гуляе беларускі нападаючы Андрэй Лашко, з вынікам 1:5. Вынік серыі: 1-3.

Беларус аддаў асіст і нанёс 2 кідкі па варотах саперніка, правёў 1 сілавы прыём і зарабіў паказчык карыснасці «+1». У актыве Лашко 4 матчы ў плэй-оф, 1 (0+1) бал, карыснасць «-3».

«Шавініган Катарактэс» прайгралі дома клубу «Руэн-Норанда Хаскіс», у складзе якога гуляе беларускі форвард Данііл Боураш, з лікам 3:6. Вынік серыі: 1-3.

Беларус набраў 2 (1+1) ачкі, нанёс 2 кідкі і зарабіў паказчык карыснасці «0». У плэй-оф у Боураша 4 матчы, 7 (4+3) ачкоў, карыснасць «+3».