Усе навіны

«Абатсфард» Клімовіча выйшаў у 2-і раунд плэй-оф АХЛ

22 красавіка 2023, 11:14

«Абатсфард» Данілы Клімовіча ў другім матчы абыграў «Бэйкерсфілд» (4:2 лік у серыі 2-0) і выйшаў у наступны раунд.

Беларус нанёс 6 кідкоў і зарабіў паказчык карыснасці «+1». У плэй-оф Клімовіч правёў 2 матчы, карыснасць «+1».

«Тусан» Уладзіслава Калячонка на выездзе абыграў «Каачэла Вэлі Файрбердс» з лікам 4:3. Рахунак у серыі 1-1.

Беларускі абаронца атрымаў 2 хвіліны штрафу, нанёс 1 кідок і зарабіў паказчык карыснасці «-1». У плей-оф у Калячонка 2 гульні, 1 (1+0) ачко, карыснасць «0».

«Сірак'юз Кранч» Іллі Усава абыграў «Рочастэр Амерыканс» з лікам 3:2 (ОТ) у другім раундзе АХЛ (серыя да 3 перамог).

Беларускі нападаючы зарабіў паказчык карыснасці «+1».