Усе навіны

«Вініпег» Шылы выйшаў у паўфінал WHL. Беларус набраў тры ачкі і стаў 3-й зоркай матча

25 красавіка 2023, 16:45

«Вініпег» выйграў у «Мус Джо Уорыярз» з лікам 8:2 (2:0, 6:1, 0:1) у шостым матчы другога раунда плэй-оф юніёрскай Заходняй хакейнай лігі (WHL) і выйшаў у паўфінал.

Беларускага форварда «Вініпега» Уладзіслава Шылу прызналі трэцяй зоркай матча. Ён набраў 3 (1+2) ачкі, нанёс два кідкі. Яго паказчык карыснасці – «+3».

Усяго ў плэй-оф 20-гадовы хакеіст зарабiў 8 (3+5) балаў у 10 гульнях пры паказчыку карыснасці «+9».