Усе навіны

Капітан «Металурга» Саламонаў пра перамогу ў ЧБ: «Было вельмі цяжка, прайшлі прыціранні, траўмы. Але за стабільны ўзровень на фінішы нас, відаць, узнагародзілі»

25 красавіка 2023, 22:38

24 красавіка «Металург» перамог «Нёман» у сёмым матчы фіналу чэмпіянату Беларусі з лікам у серыі 4-3 і абараніў леташні тытул. Такім чынам, «Металург» стаў чэмпіёнам трэці раз у гісторыі.

Капітан «Металурга» Яўген Саламонаў не змог удзельнічаць у фінальным матчы з-за траўмы, але ўсё роўна распавёў пра свае уражанні ад гульні і чэмпіянату ў цэлым.

– Зазнаў гэта сёння, як родныя дзеці, жонкі, бацькі перажываюць за сваіх сыноў. Гэта проста нешта неймавернае, гэта дзікія перажыванні. Лепш гуляць, шчыра, быць здаровым і быць на пляцоўцы, чым побач стаяць і глядзець.

Мы прайшлі агонь, і ваду, і медныя трубы: станаўленне каманды, прыціранні, траўмы і гэтак далей. Таму было вельмі цяжка. Гэты сезон, напэўна, адзін з самых цяжкіх, я думаю, для каманды, для хлопцаў, для трэнераў, для персанала і для арганізацыі, таму што не ўсё так жадалася, як было запланавана. Але, у цэлым, на фінішнай прамой мы выйшлі на стабільны ўзровень, добрую гульню паказвалі, і нас за гэта, відаць, узнагародзілі, – падзяліўся Саламонаў.