Усе навіны

Багдановіч: «Што мы бачылі ў гэтым годзе – ваў. У чэмпіянаце было 27 аншлагаў у плэй-оф, мінскае «Дынама» абнавіла ў сябе беларускі састаў»

29 красавіка 2023, 18:42

Старшыня Федэрцыі хакея Аляксандр Багдановіч падзяліўся ўражаннямі пра мінулы сезон.

– Ёсць хваляванне з наконт таго, што было ў мінулым сезоне, і як гэта пераплюнуць. Мы кожны сезон жадаем рабіць усё лепш і лепш. Дык вось, мінулы хакейны год быў шыкоўны, а тое, што мы бачылі ў гэтым, – гэта проста ваў! Мы былі файнымі не толькі ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь, у нас развіваўся дзіцячы хакей, мы прыбалі ў жаночым, наш флагман – мінскае «Дынама» абнавіла ў сябе беларускі састаў.

Канешне ж, усю ўвагу мы будзем аддаваць свайму чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, таму што ён у нас атрымаўся феерычным. У нас было 27 аншлагаў у серыі плэй-оф. Гэта не можа не радаваць, таму што паказальны момант, калі людзі ходзяць глядзець хакей і балеюць хакеем. Для нас гэта вельмі прыемна, і сёння мы падводзім рысу нашага чэмпіянату, – сказаў Багдановіч.

Нагадаем, што IIFH адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.