Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў: «Камандзе за сезон пастаўлю дзявятку. У фінальнай серыі нічога не мяняў бы»

3 траўня 2023, 14:26

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў ацаніў гульню сваёй касанды ў мінулым сезоне.

Нагадаем, «Нёман» у фінальнай серыі плэй-оф экстралігі саступіў «Металургу». Лік у серыі: 3 – 4.

– У гэтай фінальнай серыі ў вас ёсць жаданне нешта памяняць?

– Не. Рэальна не мяняў бы ні тактыку, ні рабят, якія гулялі. Бо мы сутыкнуліся з пэўнымі праблемамі, якія ўплывалі на якасць нашага хакея. І я не хацеў бы іх агучваць, бо гэта ў любым выпадку будзе гучаць як апраўданне.

– Наогул якую ацэнку паставіць за сезон усёй структуры?

– Так як мы ўсё-такі не забраліся на вяршыню, але мы на пастаменце, то ўсё-такі камандзе, напэўна, паставіў бы дзявятку, – сказаў Летаў.