Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў: «Мы прыступілі да падрыхтоўкі да наступнага сезона без зменаў у трэнерскім штабе. З 10 ліпеня рыхтуемся выйсці на лёд»

4 траўня 2023, 12:00

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў распавёў пра падрыхтоўку да сезона-2023/24 экстралігі.

– Вы кажаце пра планы на будучы сезон. Ці значыць гэта, што трэнерскі штаб будзе захаваны?

– Сезон паказаў, што нам камфортна працаваць разам, механізм узаемадзеянняў наладжаны, а значыць мы гатовы працаваць і далей у такім складзе. Кіраўніцтва клуба дало нам такую магчымасць. Мы прыступілі да падрыхтоўкі да наступнага сезона без змен у трэнерскім штабе.

– Якая праца ў рамках падрыхтоўкі ўжо вядзецца?

– У асноўным, уся праца цяпер звязана з фарміраваннем саставу. У першую чаргу, звяртаем увагу на гульцоў мінулага сезона, вядуцца перагаворы і рыхтуюцца да падпісання кантракты, вынікі ўжо ёсць, але пра іх гаварыць пакуль рана. Мы плануем на 80-90% захаваць састаў. Да таго ж 25 хакеістаў атрымалі кваліфікацыйныя прапановы.

– Ці ёсць інфармацыя пра пачатк перадсезонных збораў?

– З пачатку ліпеня плануем прыступіць да працы. Пачнём з тэстаў і паглыбленага медагляду і працягнем трэніроўкамі на зямлі. Прыкладна з 10 ліпеня рыхтуемся выйсці на лёд, а напрыканцы месяца (27-29 ліпеня) правядзем традыцыйны турнір памяці Дубко. Каманды, якія мы хацелі б бачыць на турніры, ужо далі сваю згоду, і пасля пісьмовага пацверджання мы іх агучым, – сказаў Летаў.