Усе навіны

«Гомель» падоўжыць кантракты з абаронцам Міцкевічам, а таксама нападаючымі Буйніцкім, Вайтовічам і Жукоўскім («БХ»)

5 траўня 2023, 09:45

«Гомель» падпіша новыя пагадненні з абаронцам Мікітам Міцкевічам, а таксама нападаючымі Артурам Буйніцкім, Максімам Вайтовічам і Іллём Жукоўскім, паведамляе «БХ».

28-гадовы Міцкевіч у «рэгулярцы» мінулага сезона правёў 50 матчаў, аформіў 7 (5+2) ачкоў пры паказчыку карыснасці «+13». У плэй-оф у яго пяць гульняў і карыснасць «+1».

27-гадовы Буйніцкі перайшоў у «Гомель» з «Нёмана» падчас сезона-2022/23. Усяго ў «рэгулярцы» у яго 37 матчаў, 20 (9+11) ачкоў, карыснасць «+8». У плей-оф ён удзельнічаў у шасці матчах.

20-гадовы Вайтовіч у 54 сустрэчах «рэгуляркі» зарабіў 16 (8+8) балаў пры карыснасці «-1». У плэй-оф у яго шэсць гульняў, адна закінутая шайба, карыснасць «-1». Таксама ён правёў чатыры матчы за «рысей» у вышэйшай лізе, дзе набраў 5 (2+3) ачкоў.

26-гадовы Жукоўскі ў 41 матчы «рэгуляркі» набраў 6 (2+4) ачкоў, пры карыснасці «-1» і 94 хвілінах штрафу. У плэй-оф у яго шэсць гульняў, адна закінутая шайба пры карыснасці «-1».