Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў: «Трэба ўмець правільна размаўляць з прэсай і адказваць на пытанні. Часам сапраўды губляеш і думку, і словы»

10 траўня 2023, 15:01

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў расказаў пра узаемадзеянні са СМІ.

– Уся медыянагрузка, якая ўпала на вас як на галоўнакама «Нёмана», не вельмі вам падабалася. Асабліва падчас фінальнай і паўфінальнай сэрыі. Чаму?

– Ну, напэўна, у першую чаргу, яе раней не было, такой вялікай нагрузкі. Будучы гульцом, не даеш столькі інтэрв'ю. Нават як у гульца я не скажу, што ў мяне было вельмі шмат інтэрв'ю. Не толькі ў мяне, а і ў многіх хлопцаў, хто задаваў тон у чэмпіянаце, хто феерыл, рабіў рэзультат, хто прыносіў камандам пэўныя медалі і ўсё астатняе.

Зараз у гэтым плане рэальна крута. Асвятляецца вельмі шмат, трэба ўмець правільна размаўляць з прэсай і адказваць на пытанні. Часам сапраўды губляеш і думку, і словы і забываеш і ўсё астатняе. Таму што гэта хваляванне, гэта стрэс, – растлумачыў Летаў.