Усе навіны

Сцяпан Фалькоўскі: «Спадзяюся, хутка Беларусь зноў будзе гуляць на чэмпіянаце свету»

12 траўня 2023, 22:06

Абаронца зборнай Беларусі і СКА Сцяпан Фалькоўскі падзяліўся меркаваннем пра старт чэмпіянату свету па хакеі без зборных Беларусі і Расіі.

– Нават не ведаю, што сказаць. Спадзяюся, што хутка мы зноў будзем гуляць на чэмпіянаце свету, – сказаў Фалькоўскі.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.