Усе навіны

Пад Бахмутам загінуў чэмпіён Украіны па хакеі Хміль

12 траўня 2023, 22:58

У баях пад Бахмутам Данецкай вобласці падчас выканання баявога задання загінуў былы ўкраінскі хакеіст і трэнер Аляксандр Хміль.

Яму было 42 гады. У 2007-м Хміль стаў чэмпіёнам Украіны ў складзе АТЭК, у 2005-м - сярэбраным прызёрам нацыянальнага чэмпіянату з «Дняпроўскімі Ваўкамі», у 2006-м і 2009-м выйграваў бронзу.

У 1998-м Хміль прадстаўляў Украіну на юнацкім чэмпіянаце свету (6 матчаў, 2 шайбы), у 2000-м - на маладзёжным чэмпіянаце свету (7 матчаў, 1 шайба + 1 пас). У 2005 годзе Аляксандр у шэрагах студэнцкай зборнай Украіны выступаў на Сусветнай універсіядзе (6 матчаў, 2+3).

Ён быў на вайне з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расіі з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Спачатку Хміль абараняў сталіцу ў атрадзе кіеўскай тэрытарыяльнай абароны, а затым у статусе вайскоўца Узброеных сіл Украіны выконваў баявыя заданні ў гарачых кропках у іншых рэгіёнах.