Усе навіны

Амбражэйчык застанецца ў «Дынама-Маладзечне» («Хоккейная варка»)

26 траўня 2023, 17:49

Нападаючы Дзмітрый Амбражэйчык працягне кар'еру ў «Дынама-Маладзечне». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Хоккейная варка».

Гэта будзе восьмы сезон у клубе для Амбражэйчыка, за гэты час нападаючы згуляў 297 матчаў у Экстралізе, набраў 212 ачкоў (89+123).

Мінулы сезон форвард пачынаў у «Гомелі» (0+4 у 14 матчах), а пасля перайшоў у «Дынама-Маладзечна», дзе 37 паядынках рэгулярнага чэмпіянату набраў 20 (7+13) балаў. У плэй-ін і плэй-оф на яго рахунку 9 (5+4) ачкоў у 9 сустрэчах пры 2 штрафных хвілінах і карыснасці «0».