Усе навіны

Мікіта Талапіла: «Выбіраў паміж некалькімі камандамі НХЛ»

5 ліпеня, 16:22

Беларускі пачатковец «Ванкувера» Мікіта Талапіла, распавёў, што ў яго быў выбар з некалькіх клубаў НХЛ, а таксама растлумачыў, чаму па выніку апынуўся ў «Ванкуверы».

«Выбіраў паміж некалькімі камандамі НХЛ. Галоўнай прычынай, чаму я апынуўся ў «Ванкуверы» стаў Іан Кларк (трэнер брамнікаў «Ванкувера» – Tribuna.com). Я вельмі рады працаваць з ім і з Марка Тарэніўсам (трэнер брамнікаў «Абатсфорда» – Tribuna.com).

Веру, што гэта дапаможа мне зрабіць некалькі крокаў у развіцці», – распавёў Талапіла.