Усе навіны

«Нёман» адзначае 35-гадовы юбілей

11 ліпеня, 11:56

11 ліпеня «Нёман» святкуе 35 гадоў з моманту заснавання.

У 1988 годзе каманды «СКІФ ШВСМ Мінск» і «ШВСМ Гродна» аб'ядналі ў гродзенскі «Прагрэс-ШВСМ», які ў 1991-м перайменавалі ў «Нёман».

За час свайго існавання клуб сем разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі (1998, 1999, 2001, 2013, 2014, 2017, 2018), тройчы заваёўваў Кубак Беларусі (2014, 2016, 2018). Аднойчы каманда станавілася пераможцам УЕХЛ (1996) і Кантынентальнага кубка ІІХФ (2015), неаднаразова станавіўся прызёрам усіх гэтых турніраў, а таксама прадстаўляў Беларусь у хакейнай Лізе чэмпіёнаў.