Усе навіны

Стась – пра паражэнне ад «Магілёва»: «Без галоў не выйграеш матч, ёсць вялікія прэтэнзіі да нападнікаў «Гомеля»

12 жніўня, 11:13

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў паражэнне ад «Магілёва» (1:2 Б) у Кубку Салея.

– Без галоў не выйграеш матч, ёсць вялікія прэтэнзіі да нашых нападаючым. Яшчэ раз паўтаруся, у нас ёсць час да 30 жніўня, будзем усё папраўляць, будзем працаваць, паляпшаць нашы кандыцыі, таму што бачна, што мы прасядаем, нам гэтага не хапае. Зразумела, што мы вандруем, як кажуць, не можам у сябе ў Гомелі трэніравацца, але нічога страшнага, час ёсць. Адназначна будуць змены ў складзе, мы ўсё роўна будзем шукаць аптымальныя спалучэнні і аптымальных гульцоў, якія будуць выконваць задачу і дапамагаць нам перамагаць.

– Чаму цяпер з'явілася такая розніца ў выніковасці ў параўнанні з таварыскімі матчамі? Зараз за чатыры матчы ўдалося закінуць толькі чатыры шайбы.

– Складана сказаць, мы таксама пра гэта думаем. Можа, нехта падсеў, не хапае гэтай свежасці. Мы згулялі чатыры таварыскія матчы, потым адразу ж яшчэ чатыры ў кубку, разам восем гульняў менш, чым за тры тыдні, прыстойная нагрузка, але гэта ніякая не прычына. Будзем разбірацца, будзем працаваць над гэтым, яшчэ раз скажу, што без галоў мы нічога не выйграем.

– Гэта значыць, нам варта чакаць сурʼёзных змен у звёнах і складзе ў цэлым перад гульнёй з «Металургам»?

– Ратацыя ў нас ідзе, мы глядзім на гульцоў. Ды і пасля нядзельнага матча будуць змены. Усе каманды зараз перабіраюць, глядзяць, запрашаюць, адпраўляюць гульцоў, значыць, мы таксама будзем так рабіць, – сказаў Стась.