Усе навіны

Cвіта пасля 6:1 над «Магілёвам»: «Лiк не адлюстроўвае таго, што было на пляцоўцы»

23 жніўня, 23:01

Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світа распавёў аб матчы супраць «Магілёва» (6:1) у плэй-ін Кубку Салея.

– Лiк на табло не адлюстроўвае таго, што было на пляцоўцы. «Магілёў» – добрая каманда сёлета. Гэта паказаў і групавы этап. Як мы хлопцаў не настройвалі, крыху яны недаацэньвалі саперніка.

Два цяжкія перыяды былі, а ў трэцім расслабіліся пасля закінутых шайб, таму што выканалі тое, што планавалі зрабіць на старце сустрэчы.

– Ці можна сказаць, што ў плэй-ін пашанцавала з супернікам? Серыя перамог над «Магілёвам» ужо дасягнула шасці матчаў.

– «Магілёў» выйграў тры гульні ў сваёй групе ў добрых супернікаў. Ці можна сказаць, што супернікам «ільвоў» пашанцавала? Думаю, не. Яшчэ раз паўтаруся, што гульня з падапечнымі Аляксандра Мацерухіна была цяжкай, – сказаў Світа.