Усе навіны

Зінадзін працягне кар'еру ў «Чайцы»

11 верасня, 20:40

Беларускі брамнік Лорэнс Зінадзін працягне кар'еру ў «Чайцы» з МХЛ, якая з'яўляецца клубам сістэмы ніжагародскага «Тарпеда».

Раней была інфармацыя, што галкіпер будзе выступаць за фарм-клуб «Тарпеда» «Дызель», аднак супрацоўніцтва паміж камандамі спынілася.

Нагадаем, што Зінадзін у сезоне-2022/23 перабраўся ў сістэму ніжагародскага клуба. За «Чайку» ў МХЛ ён правёў 29 матчаў і адбіў 93% кідкоў. У складзе «Дызеля» варатар правёў 3 афіцыйныя гульні.