Усе навіны

Расіянін Анціпаў стаў гульцом «Металурга»

12 верасня, 18:08

Як паведаміла прэс-служба «Металурга», са жлобінскім клубам падпісаў кантракт расійскі форвард Арцём Анціпаў.

Большую частку кар'еры 29-гадовы расіянін правёў у ВХЛ (437 матчаў, 136+126 ачкоў), а таксама прыняў удзел у 7 матчах у КХЛ.

У мінулым сезоне ВХЛ у складзе «Югры» Анціпаў згуляў у 51 сустрэчы і вызначыўся 25 (12+13) ачкамі. Падпісаны ім у міжсезонне кантракт з піцерскім «Дынама» быў скасаваны пасля завяршэння перадсезонных гульняў.