Усе навіны

Торбін пра сыход Расейкіна: «Сума трансферу стала рэкорднай па продажы легіянера ў чэмпіянаце Беларусі»

18 верасня, 15:46

Начальнік «Юнацтва» Аляксей Торбін адрэагаваў на пераход расiянiна Максіма Расейкіна ў «Акадэмію Міхайлава».

– Першапачаткова мы разглядалі Расейкіна як вядучага гульца каманды, доўга вялі перамовы па яго пераходу ў нашу каманду.

Не схаваю, што ён быў самым высокааплатным гульцом у «Юнацтве». Ён добра ўпісаўся ў калектыў, набраў першыя ачкі, аднак нам паступіла прапанова пра трансфер з Тулы.

Мы пачалі весці перамовы пра абмен і запыталі ў АКМ грашовую кампенсацыю. Перамовы прайшлі паспяхова, Расейкін стаў гульцом «Акадэміі Міхайлава».

Не буду агучваць суму, але яна стала рэкорднай па продажы легіянера ў нашым чэмпіянаце, – сказаў Торбін.