Усе навіны

Шаранговіч адзначыўся асістам у перадсезонным матчы за «Калгары»

25 верасня, 09:27

«Калгары» разграміў «Ванкувер» у першым перадсезонным матчы – 10:0.

У складзе «Калгары» згуляў нападаючы Ягор Шаранговіч. Беларус адзначыўся асістам.

Адзначым таксама, што ў матчы прынялі ўдзел Ілля Салаўёў і Даніла Клімовіч.

Галкіпер «Ванкувера» Мікіта Талапіла не трапіў у заяўку на матч.