Все новости

Беларускі абаронца СКА Фалькоўскі зарабіў пералом

7 кастрычніка, 20:22
2

Трэнер СКА Раман Ратэнберг распавёў, што беларускі абаронца расійскай каманды Сцяпан Фалькоўскі атрымаў пералом.

«У нас Педан вернецца, дай бог, да плэй-оф. Фалькоўскі з пераломам. У Лайпсіка сур'ёзнае страсенне. Матсона месяц няма. Гэта сурʼёзныя страты», – сказаў Ротэнберг.

У бягучым сезоне Сцяпан Фалькоўскі правёў 6 матчаў, ачкамі не адзначыўся.