Усе навіны

Генеральны сакратар ФХБ Башко пра Матч зорак КХЛ: «У беларускіх заўзятараў з'явіцца лішняя нагода з'ездзіць у Санкт-Пецярбург»

13 кастрычніка, 17:14

Генеральны сакратар ФХБ Андрэй Башко падзяліўся меркаваннем аб тым, хто павінен прадставіць мінскае «Дынама» на Матчы зорак КХЛ.

– Матч зорак – адна з галоўных падзей сезона для ўсёй лігі, на якім збіраюцца найлепшыя з найлепшых хакеістаў. Менавіта таму да яго прыкавана такая ўвага заўзятараў. У фанатаў з'яўляецца ўнікальная магчымасць убачыць усіх топавых гульцоў у адным месцы.

Ужо другі год запар у Матчы зорак КХЛ ад мiнскага «Дынама» удзельнічаюць не легіянеры, а нашы хлопцы, выхаванцы беларускіх хакейных школ.

Пінчук і Коласаў вартыя прадставіць каманду на Матчы зорак КХЛ. Іх удзел у другі год запар падкрэслівае рост хлопцаў. Віталь адужэў і гатовы стаць лідарам сёлетняга «Дынама» і, магчыма, зборнай Беларусі.

Коласаў – лідар усёй лігі па шатаўтах, зараз ён адзін з наймацнейшых варатароў КХЛ. Упэўнены, што ўдзел у Матчы зорак надасць хлопцам яшчэ большай упэўненасці, а ў беларускіх заўзятараў з'явіцца лішняя нагода з'ездзіць у Санкт-Пецярбург, – сказаў Башко.