Усе навіны

Мікіта Талапіла: «Абатсфард» – крок у маёй кар'еры. Буду рабіць усё, што ў маіх сілах»

25 кастрычніка, 13:39

Беларускі варатар Мікіта Талапіла выступаючы за канадскі «Абатсфард» падзяліўся ўражаннямі аб камандзе пасля перамогі над «Каларада»(2:1).

– Як вам так доўга ўдавалася трымаць каманду ў гульні?

– Я доўга трэніраваўся дзеля гэтага, шмат працаваў летам, каб зараз трымаць узровень. Гэта мая праца, усё дастаткова проста.

– Як вам у камандзе?

– Мне ўсё падабаецца. Падабаецца арганізацыя. Я проста шчаслівы быць тут. Гэта яшчэ адзін крок у маёй кар'еры. Буду рабіць усё, што ў маіх сілах, – сказаў Талапіла.