Усе навіны

Віталь Пінчук: «Ведаў, што заўзятары зробяць усё, каб мы з Коласавым паехалі на Матч зорак»

1 лістапада, 18:54

Форвард мінскага «Дынама» Віталь Пінчук падзяліўся эмоцыямі ад траплення ў спіс удзельнікаў Матчу зорак КХЛ.

– Вы едзеце на Матч зорак КХЛ. Чакалі?

– Не магу сказаць, што чакаў, але калі клуб высунуў нашы з Лёшам Коласавым кандыдатуры, то я ведаў, што заўзятары зробяць усё, каб мы паехалі на Матч зорак.

– Вас выбралі заўзятары. У чым феномен беларускіх фанатаў, якія і Яўгена Лісаўца акрамя дынамаўцаў працягнулі на Матч зорак?

– Усё таму што яны шчырае любяць хакей. Мінскае «Дынама» – галоўны клуб краіны, усе беларусы яго падтрымліваюць, галасуюць за гульцоў, прасоўваюць краіну.

– Яны так актыўныя толькі ў Інтэрнэце?

– Зразумела, не толькі! Вы паглядзіце, колькі заўзятараў ходзяць на матчы мінскага «Дынама». Аншлагі ў нас не рэдкасць. Самая наведвальная каманда лігі. Людзі ў нашай краіне любяць хакей, гэта спорт №1.

– Вас трапленне на Матч зорак акрыліла? Ці, можа быць, зорная хвароба ўжо пачалася?

– Хе-хе. Не, зорнай хваробы дакладна няма. Наадварот, стараюся адпавядаць, ісці ў топе па ачках сярод гульцоў «Дынама». Хачу даказаць, што мяне выбралі не проста так.

– Рабілі скрыншоты, калі ў верасні ішлі на першым месцы сярод бамбардзіраў усёй КХЛ?

– Скрыншоты не рабіў, але мяне многія тады віншавалі. Быў прыемны момант, я яго запомніў. Спадзяюся, яшчэ паўторыцца.

– Такі старт – гэта следства летняй падрыхтоўкі, дапамогі партнёраў або, можа быць, шанцавання?

– Давер трэнера, перш за ўсё. Гуляю па 19 хвілін у сярэднім за матч, адсюль і такі выхлап. Чым больш гуляеш – тым больш шанцаў сябе праявіць. А там ужо ўсё залежыць ад мяне.

– У вашай камандзе на Матчы зорак будзе Мікіта Гусеў. Напэўна, не было ў прафесіі майстра?

– І праўда, майстравіцей Мікіты не было. Ён самы круты. Цікава будзе з ім пазнаёміцца. Раней глядзеў на яго ў КХЛ і НХЛ, а цяпер выпала магчымасць згуляць з Гусевым у адной камандзе

– Санкт-Пецярбург, дзе пройдзе Матч зорак, як я разумею, не чужы для Вас горад?

– Так, я гуляў там паўтара года. Мой першы трэнер Ігар Генадзевіч Чэзганаў пераехаў са Жлобіна ў Санкт-Пецярбург, а я за ім. Выступаў у дзвюх школах, у тым ліку ў «Бульдогах». Потым паклікалі назад у Жлобін, таму што там ужо быў не юніёрскі хакей, а моладзевы, – сказаў Пінчук.