Усе навіны

Арцём Ляўшуноў: «Спрабую палепшыць сваю гульню і не думаць зараз пра драфт НХЛ»

2 лістапада, 12:27

Беларускі абаронца Арцём Ляўшуноў падзяліўся меркаваннем пра драфт НХЛ, дзе спартсмена, на думку экспертаў, могуць выбраць у першым раундзе.

– У Беларусі гуляюць у зусім іншы хакей, чым у Паўночнай Амерыцы. Тут ён хутчэй, але ў маёй краіне хакеісты значна больш майстравітыя. У Амерыцы ўпор на фізіку, хуткасць – усё іншае.

Я проста спрабую засяродзіцца на моманце, палепшыць сваю гульню і не думаць зараз пра драфт.

Мне падабаецца сачыць за «Каларада», а мае любімыя абаронцы – Кейл Макар, Эрык Карлсан і Расмус Далін. Я больш люблю гуляць у нападзе, і таму мне падабаецца назіраць за гульнёй Кейла Макара, напэўна, больш, чым за гульнёй іншых гульцоў, – сказаў Ляўшуноў.

У цяперашнім сезоне NCAA Ляўшуноў згуляў 8 матчаў, у якіх набраў 7 (3+4) ачкоў.