Усе навіны

Маскоўскае «Дынама» адправіла беларускага абаронцу Валчанкова ў ВХЛ

8 лістапада, 20:32

Маскоўскае «Дынама» адправіла беларускага абаронцу Арцёма Валчанкова ў фарм-клуб у ВХЛ – «Дынама» Санкт-Пецярбург.

24 кастрычніка Валчанкоў дэбютаваў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ у матчы супраць «Віцязя» (5:2). Усяго ў КХЛ у яго 2 матчы без ачкоў.

У ВХЛ у 15 матчах у яго 4 (0+4) ачкі, пры паказчыку карыснасці «-6» і 2 хвілінах штрафу.

Валчанкоў перайшоў у сістэму маскоўскага «Дынама» гэтым летам са жлобінскага «Металурга».