Усе навіны

Калячонак – аўтар пераможнага гола ў авертайме і першая зорка матчу ў АХЛ

9 лістапада, 09:04

Беларускі абаронца «Тусона» Уладзіслаў Калячонак закінуў пераможную авертаймавую шайбу ў матчы з «Антарыё» (4:3 АТ).

Калячонак аформіў 1+1. Абаронца акругліў колькасць дзейсных балаў за кар’еру ў рэгулярных чэмпіянатах АХЛ. Цяпер у яго 40 (7+33) пунктаў.